Праектная дакументацыя на аб'ект «Квартал шматпавярховай забудовы «Кляноўка» ў г.Івацэвічы. Інжынерныя сеткі і добраўпарадкаванне. Унясенне змен. Шматкватэрны жылы дом па г/п 12” распрацавана ААТ “Інстытут комплекснага праектавання аб'ектаў будаўніцтва” г. Брэст
Пачатак будаўніцтва - 12 лютага 2024 г., заканчэнне - 11 лістапада 2024 г., нарматыўная працягласць будаўніцтва - 9 месяцаў.
Жылы дом - пяціпавярховы, двухсекцыйны з тэхнічным падполлем пад усім будынкам, прамавугольнай формы ў плане. Вышыня памяшканняў 1-5 паверхаў - 2,50 м.
Жылы дом не адносіцца да жылых дамоў павышанай камфортнасці.
Будаўнічы аб'ём - 12 509,00 м3, плошча будынка - 2 938,4 м2, агульная плошча кватэр - 2 420,8 м2, у т.л. жылая плошча - 1324,0 м2.
Колькасць кватэр - 40, у тым ліку: трохпакаёвых - 10, двухпакаёвых - 20, аднапакаёвых - 10.
На адной лесвічнай пляцоўцы з 1 па 5 паверхі размешчана па 4 кватэры. Уваходы ў кватэры прадугледжаны з агульных калідораў на дзве кватэры. У кожнай з кватэр маюцца зашклёныя лоджыі з уваходамі з кухняў. У аднапакаёвых кватэрах прадугледжаны сумешчаныя санітарныя вузлы, у дзвюх і трохпакаёвых кватэрах прадугледжаны раздзельныя санітарныя вузлы. У двухпакаёвых кватэрах, з пакоямі, размешчанымі па адным баку прадугледжаны каморы. У ванных пакоях і сумешчаных санітарных вузлах прадугледжаны месцы для ўстаноўкі пральных машын.
Жылы дом запраектаваны без смеццеправода.