12 жніўня 2024 года ўведзены ў эксплуатацыю аб'ект: «Мадэрнізацыя часткі памяшканняў у будынку галоўнага корпуса УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» пад устаноўку рэнтгенаўскага камп'ютарнага тамографа па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Талочка, 10». Будаўніцтва пачалося ў снежні 2023 года. Праекціроўшчыкам аб'екта з'яўляецца ТАА "РАД-Абарона", а генеральным падрадчыкам выступала УП "Івацэвіцкая ПМК-11". Будаўніцтва здзяйснялася за кошт сродкаў раённага бюджэту. У выніку будаўніцтва выканана мадэрнізацыя часткі памяшканняў 1-га паверха будынка галоўнага корпуса УАЗ "Івацэвіцкая ЦРБ", на якіх размясцілі наступныя памяшканні:
- працэдурная КТ;
- пакой кіравання КТ;
- тэхнічная КТ;
- кабінет лекара КТ;
- пакой персанала і інш.
Кабінет кампутарнага тамографа разлічаны на працу ў дзве змены і на колькасць наведванняў у змену - 15 чалавек.